20 снежня ў эфіры

У аўторак, 20 снежня, канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – творчасць джазавай вакалісткі Білі Холідэй, джазавага вібрафаніста Гэры Бёртана;

- у 02:00 – музыка Іаганэса Брамса;

- у 06:10 – запісы Эміля Гараўца;

- у 7:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні да вядомых кінафільмаў на вершы Мікалая Глейзарава;

- у 7:25 і 23:30 – Фартэпіяннае трыа №2 до мінор кампазітара Фелікса Мендэльсона ў выкананні Элісо Вірсаладзэ, Наталі Гутман і Алега Кагана;

- у 7:55 – вершы Міхася Стральцова;

- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 8:25 і 13:05 – песні Уладзіміра Мулявіна з альбома “Вянок” на вершы Максіма Багдановіча;

- у 08:45 – старонкі дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч “Уласны крыж”;

- у 09:00 – "Класіка раніцай": музыка Іагана Хрысціяна Баха, Льва Абеліёвіча, творы ў выкананні Ксеніі Пагарэлай;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;

- у 11:30 – творы французскага кампазітара Леа Дэліба;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Бэна Вэбстэра і яго квартэта 1967 года;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру”;

- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Францыя;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;

- у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – творы Фелікса Мендэльсона;

- у 19:00 – аркестравыя творы Бедржыха Сметаны;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: другая частка казкі “Сярэбраная манетка”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Ігара Скляра;

- у 22:15 – “Музычны вечар” – музыка Ніка М’юлі.


У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.