20 студзеня ў эфіры

У пятніцу, 20 студзеня, заставайцеся з каналам “Культура”! Мы прапануем:

- у 00:04 – запісы Уітні Х’юстан, Лінды Ронстадт, Ванэсы Уільямс, Мадонны і іншых;

- у 02:00 – Сімфонія рэ мінор Сезара Франка;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Шакіры;

- у 07:05, 13:45,22:15 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Штэфан Абермаер;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Віктара Яраца;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: прагучаць запісы Жоржа Мустакі;

- у 08:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”: жыццё і творчасць Заіра Азгура;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: слухайце твор Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: “Таката” Атарына Рэспігі для фартэпіяна з аркестрам;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Шырлі Скот і Эдзі Дэвіса;

- у 12:30 і ў 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: апавяданне Навума Гальпяровіча “Брат”. Чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы ансамбля “Песняры”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы нямецкага кампазітара 18 стагоддзя Іагана Кванца;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Тота Кутуньё;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запіс праграмы Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі. Канцэрт адбыўся ў межах фестывалю “Калядныя вечары на Залатой Горцы”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка “12 месяцаў”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: калядныя мелодыі свету ў выкананні Пласіда Дамінга, Хасэ Карэраса і Лучана Павароці;

У праграме магчымы змены.  

Наш сайт – www.radiokultura.by.