20 студзеня ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачне сваю работу выстава "Плады зямлі"

19.01.2023

Выстава "Плады зямлі" прысвечана Году міру і стварэння. Яна будзе ўключаць каля 40 твораў мастакоў Беларусі XVIII-XX стагоддзяў з фондаў музея: нацюрморты, пейзажы і нават партрэты. Расказвае аб экспазіцыі адзін з куратараў праекта, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Надзея Усава.

Фота - artmuseum.by