20 жніўня ў эфіры

У нядзелю, 20 жніўня, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – запісы народнага артыста Расіі Герарда Васільева;
- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – галоўны рэдактар “Медыцынскага весніка”, паэтка, драматург Таццяна Сівец;
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы эстрадных выканаўцаў розных краін;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Прыгоды старой лялькі” паводле казкі Ганны Каменнай;
- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: “Паэтычны канцэрт” Ферэнца Ліста для двух фартэпіянаў;
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Аляксандра Мартыненкі чытае артыст Уладзімір Трапянок;
- у 12:15 – “Лекторый”: запрашаем у цудоўны свет мастацтва. Перадача прысвечана творчасці французскага кампазітара Жан-Мішэля Жара;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: перадача прысвечана творчасці спявачкі заслужанай артысткі Беларусі Ніны Казловай;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт”: перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: сімфоніі Ёзэфа Гайдна ў выкананні аркестра пад кіраўніцтвам Адама Фішара і запісы блюзавай і соўл-спявачкі Марлены Шоу;
- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы беларускіх народных казацкіх песень;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент сюіт Георга Фрыдрыха Гендэля “Музыка на вадзе”;
- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Барбры Стрэйзанд;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Яна Давіда Голанда “Агатка, або прыезд пана” на лібрэта Мацея Радзівіла;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Зайчык і яго сябры”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Каўнта Бэйсі;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: працяг сентыментальнага фельетона Андрэя Макаёнка “Верачка”;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць амерыканскага кампазітара Стыва Райха.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.