21 кастрычніка ў эфіры

Шаноўныя, пятніцу, 21 кастрычніка, праводзьце з намі! У эфіры і анлайн-вяшчанні канала “Культура”:
- у 00:04 – запісы брытанскай групы Simply Red;
- у 02:00 – Скрыпічны і Другі фартэпіянны канцэрты Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – песні ў выкананні ірландскай спявачкі Лінды Марцін;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні Аляксандры Пахмутавай;
- у 07:25 і 23:30 – кінамелодыі Яўгена Крылатава;
- у 07:55 – вершы Навума Гальпяровіча;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Ганна Фібі;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: творы Імрэ Кальмана ў выкананні салістаў Музычнага тэатра Беларусі;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыка Іагана Штрауса, Валерыя Кікты, Іагана Себасцьяна Баха, запісы Раберціна Ларэці, Сашы Чэркаса;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – Другі скрыпічны канцэрт Сяргея Пракоф’ева;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Чэт Бэйкер;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру –кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Рацько;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: беларускі кампазітар Мікалай Чуркін;
- у 15:15 – камерна-інструментальныя творы Валянціны Сярых;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Хіт-парада”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – іграе французскі піяніст Мішэль Бероф;
- у 19:00 – аркестравая музыка Ёзефа Гайдна;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Хто ведае дарогу да ракі” (частка 2);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Рыгор Панамарэнка;
- у 22:15 – сімфанічная сюіта “Шэхеразада” Мікалая Рымскага-Корсакава.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.