21 лютага ў эфіры

 У сераду 21 лютага заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы дыска-групы “BoneyM”;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: віяланчэльныя канцэрты Ёзефа Гайдна;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Вячаслава Малежыка;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі” – запісы ансамбля “Песняры”;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты балета Яўгена Глебава “Маленькі прынц”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы з фестывалю “Музы Нясвіжа”;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы французскага кампазітара Шарля Кёклена;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы народнай артысткі СССР Тамары Мілашкінай;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Марганы Кінг 1958-га года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Госця ў студыі – журналістка АТН Белтэлерадыёкампаніі, тэлевядучая Наталля Бардзілоўская;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы народнага артыста Расіі Уладзіміра Трошына;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Генрыха Вагнера для духавых інструментаў;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запіс імпрэзы да Дня роднай мовы, якая адбылася 16 лютага 2024 года ў Мінскай гарадской ратушы;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Гісторыя пра Маленькага Кроціка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: “Фантастычная сімфонія” Гектара Берліёза.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.