21 жніўня ў эфіры

У сераду 2 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Франсіса Гоі;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы Народнай артысткі Беларусі і СССР Святланы Данілюк;

- у 06:10 – “Музычны світанак”;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Ігара Пракаповіча;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Джэніфер Лопэс;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: саўндтрэкі да фільма Квенціна Таранціна “Джанга вызвалены”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Кругасвет”: літаратурныя падарожжы пісьменніка Паўла Гушынца;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: фрагменты з Віленскага сшытка ў выкананні ансамбля салістаў “Класік-авангард”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы італьянскага кампазітара Франчэска Дурантэ;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэму Якуба Коласа “Новая зямля” чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: знакамітыя арыі ў выкананні Лучана Павароцці, Пласіда Дамінга і Хасэ Карэраса;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Клоры Браянт;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Тэма перадачы: бортніцтва. Госць у студыі бортнік Іван Осіпаў;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: песні Юрыя Семянякі і Ігара Лучанка;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Ірыны Панароўскай;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы японскай піяністкі Хіромі Уэхара і арфіста з Калумбіі Эдмара Кастанэды;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Добрая феечка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.