22 красавіка ў эфіры

У суботу, 22 красавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – "Для паўночнікаў": запісы Дорыс Дэй і Эндзі Уільямса;

- у 02:00 – "Музыка ночы": камерныя творы Сяргея Танеева;

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: канцэртныя запісы Уладзіміра Клачко;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: эстрадныя мелодыі ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга;

- у 9:05 і 16:05 – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы артыстаў айчыннай эстрады;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёспектакль “Шасцікрылец Хмарагон” паводле паэмы Міколы Бусько і казка Ігара Сідарука “Беларускія буслы”;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: запісы знакамітых выканаўцаў айчыннай опернай сцэны;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Янкі Непачаловіч чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: Мікалай Крывашэеў;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: канцэрт "Класік джаз трыа" у складзе Таццяны Старчанка, Ігара Аўдзеева і Віктара Альшэўскага;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля “Amarillis” і групы "The Dells";

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”: песні на Юр'еў дзень;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фантазія Франца Шуберта "Вандроўнік" - з рэпертуару Аляксея Пятрова;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: у гасцях народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Лаліты Торэс;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: творчасць Аляксандра Даргамыжскага;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Андрэя Федарэнкі “Графіці” і Васіля Шабалтаса “Марта” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 21:10 – “Час на джаз”;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёверсія спектакля тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" "Сам-насам з усімі" па матывах аднайменнай п'есы Аляксандра Гельмана;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.


У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by