22 лістапада ў эфіры

У аўторак, 22 лістапада, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць Алана Парсанса;
- у 02:00 – творы Антаніна Дворжака і Эдварда Грыга;
- у 06:10 – папулярныя эстрадныя запісы 1930–1940-х гадоў;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Яна Фрэнкеля;
- у 7:25 і 23:30 – Трыа № 4 сі бемоль мажор”, “Вулічную песню” для фартэпіяна, віяланчэлі і кларнета Людвіга ван Бетховена;
- у 7:55 – вершы Генадзя Кляўко;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Пітэр Холенс;
- у 8:25 і 13:05 – песні Ігара Лучанка і Эдуарда Зарыцкага ў выкананні Яраслава Еўдакімава;
- у 08:45 – старонкі дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч “Уласны крыж”;
- у 09:00 – запісы народнай артысткі СССР Нінэль Ткачэнка, музыку Антоніа Вівальдзі, Вольфганга Амадэя Моцарта і Луі Нікаля Клерамбо;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – творы нарвежскага кампазітара Эдварда Грыга;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Эрнэсцін Андэрсан;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Талент як боскі дар і наканаванне. Творчасць Яўгеніі Янішчыц”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Эквадор;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – сімфанічныя творы Леаніда Захлеўнага і Андрэя Мдывані ў выкананні аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Чароўны кафэрак” са старонкамі кнігі “З рога ўсяго многа”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”;
- у 17:00 – менуэты, нямецкія танцы і кантрадансы Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – аркестравыя творы Карла-Марыі фон Вебера;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра цвыркуна;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: творы паэта-песенніка Мікалая Дабранравава;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць брытанскага кампазітара Раксаны Пануфнік.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.