22 лютага ў эфіры

У чацвер 22 лютага заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Білі Холідэя;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: фартэпіянныя творы Марыса Равэля;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Дзіна Марціна;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: паэтычная творчасць Кацярыны Роўды;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі” – запісы Вольгі Варанец;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Збігнева Прайснера да фільма кінатрылогіі Кшыштафа Кесьлеўскага “Тры колеры. Сіні.”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: мелодыі беларускага кіно;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: сакральныя творы Антоніа Вівальдзі;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Трыа Ёзефа Гайдна для арфы, флейты і віяланчэлі;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Боба Брукмаера 1950-х гадоў;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Госць у студыі – гісторык, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Беларусі “За духоўнае адраджэнне” Уладзімір Ліхадзедаў;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы народнага артыста Расіі Алега Міцяева;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запіс сімфанічнага аркестра радыё Прагі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лейбрэйха;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: Канцэрт №1 Фрыдэрыка Шапэна ў выкананні Філадэльфійскага сімфанічнага аркестра.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.