У аўторак, 22 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Паола Контэ;
- у 02:00 – “Музыка ночы”:фартэпіянныя санаты Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Жаны Бічэўскай, Юрыя Візбара і Аляксандра Дольскага;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць італьянскага кампазітара і піяніста Федэрыка Альбанэзэ;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Анатоля Вялюгіна;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Валерыя Сюткіна;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць Юрыя Антонава і Алега Жукава;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Кругасвет”: жыццё народа Рома;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: вясновыя традыцыйныя спевы ў версіі гурта “Астроўна”;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі рамана Сельмы Лагерлёф “Пярсцёнак Лёвеншольдаў” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: музыка Карла Орфа, Фелікса Мендэльсона і запісы Івана Казлоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: ПРЭМ’ЕРА: раман Элізы Ажэшка “Нізіны” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: папулярныя арыі са знакамітых опер у выкананні Тамары Сіняўскай, Тамары Ніжнікавай, Зіновія Бабія, Генадзя Праваторава;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Блю Мітчэла;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Тэма перадачы – 110-годдзе выдання зборніка Максіма Багдановіча “Вянок”. Госця ў студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы заслужанага артыста Беларусі Аскольда Сухіна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы Джона Філда;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Фрэнсіса Гоі;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы кубінскага джазавага піяніста Рабэрта Фансэка;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Таямнічы дамавічок”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы айчынных кампазітараў на гістарычную тэму: Яўгена Глебава, Вячаслава Кузняцова, Дзмітрыя Смольскага.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.