23 чэрвеня ў эфіры

У пятніцу 23 чэрвеня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: музыка Астара П’яцолы;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: фрагмент балета Фікрэта Амірава “Тысяча і адна ноч”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Кліфа Рычарда;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы амерыканскага піяніста Пола Кэрдала;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Уладзіміра Дубоўкі;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: запісы амерыканскай спявачкі Тоні Брэкстан;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Эдуарда Арцем’ева да фільмаў Мікіты Міхалкова “Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх” і “Раба кахання”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”: творчасць народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: архіўныя запісы Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы РБ пад кіраўніцтвам народнага артыста Савецкага саюза Рыгора Шырмы;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Эдварда Грыга і Людвіга ван Бетховена ў выкананні нарвежскага піяніста Лейфа Овэ Андснэса;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: гітарныя творы Мануэля Понсэ;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы трамбаніста Кёртыса Фулера і яго ансамбля 1958-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: апавяданне Янкі Сіпакова “Свята” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы духавых інструментаў “Спадчына” і ансамбля салістаў “Класік Авангард”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы аркестра Вацлава Хібша;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра акно”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: фрагменты оперы Дзмітрыя Смольскага “Францыск Скарына”.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.