23 кастрычніка - літаратурная прэм'ера!

У нядзелю, 23 кастрычніка, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры і анлайн:
- у 00:04 – папулярныя творы Лероя Андэрсана і запісы ансамбля Swingle Singers;
- у 06:10 – віяланчэльныя канцэрты Ёзефа Гайдна і Антаніна Дворжака;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Сяргея Давідовіча (працяг);
- у 08:15 – запісы Фёдара Шаляпіна;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: працяг пастаноўкі “Палескія рабінзоны” паводле Янкі Маўра і інсцэніраванае апавяданне Мікалая Носава “Ніначка”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: фестываль лацінаамерыканскай культуры;
- у 11:30 – фрагмент Васямнаццатай санаты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: творцы Вялікага тэатра Беларусі;
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Orpheo 55, а таксама запісы Шырлі Бэсі;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – намеснік генеральнага дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музея Сяргей Вечар;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: трыа сталічнага гарманіста Уладзіміра Ганчарова;
- у 17:00 – камічнае інтэрмецца Даменіка Чымарозы “Маэстра капэлы”;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Людміла Гурчанка;
- у 19:00 – другая частка аперэты Імрэ Кальмана “Баядэра”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданні Людмілы Рублеўскай;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Жучок і Рыжык”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: творы Юрыя Саульскага;
- у 21:30 – другая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Святая прастата” па п’есе Андрэя Макаёнка;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Джон Кэйдж.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.