23 красавіка ў эфіры

У нядзелю, 23 красавіка, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Ітамара Борахава;
- у 06:10 – фрагмент Другога канцэрта Сяргея Рахманінава і пятая сімфонія Сяргея Пракоф'ева;
- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запіс канцэрта Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Андрэя Саўрыцкага;
- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – кампазітар Віктар Кісцень;
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы айчынных артыстаў эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка "Па блакітных хвалях васількоў" і "Казка пра храбрага пеўніка";
- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў Беларускага радыё - запіс 2008 года прымеркаваны да юбілею народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: старонкі ранніх опер Аляксандра Даргамыжскага "Эсмеральда" і "Трыўмф Вакха";
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Янкі Непачаловіча чытае Уладзімір Трапянок;
- у 12:15 – “Лекторый”: да Міжнароднага дня танца;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: выступленні заслужанай артысткі Беларусі Таццяны Траццяк;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: аркестравыя сюіты старадаўніх французскіх кампазітараў Жана-Філіпа Рамо і Андрэ Кампра;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”. Госць студыі - лаўрэат танцавальных конкурсаў Мікалай Стрыгельскі;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: архіўныя запісы народнай артысткі СССР Нінэль Ткачэнка;
- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: творчасць кампазітара Аляксандра Цфасмана;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Аляксандра Даргамыжскага "Русалка" паводле аднайменнага твора Аляксандра Пушкіна;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” Расціслава Бензерука “Сарока, воўк і зайчаняты”;
- у 21:10 – “Час на джаз”;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: выпуск прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння актрысы тэатра і кіно, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Любові Румянцавай;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць Ігара Стравінскага.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.