23 лістапада ў эфіры

Шаноўныя, у сераду, 23 лістапада, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы італьянскага саксафаніста і аранжыроўшчыка Фауста Папеці;
- у 02:00 – “Вакаліз” і Сімфонію № 2 Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – творчасць італьянскага спевака Б’яджа Антаначы;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”;
- у 07:25 і 23:30 – фрагменты творчага вечара народнай артысткі Беларусі Ніны Шарубінай у Малой зале Белдзяржфілармоніі;
- у 07:55 – вершы Яўгена Шабана;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: музыкант з Туніса Анвар Бархам;
- у 08:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”;
- у 08:45 – працяг дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч “Уласны крыж”;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: спадчына Кара Караева;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Рут Браўн;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” са Святланай Колмак. Госця эфіру – дырэктар Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску Марына Раманоўская;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Алег Мельнікаў;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”): госць – прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка;
- у 15:15 – творы Пятра Альхімовіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як, з чаго і для чаго”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі “З рога ўсяго многа”;
- у 17:00 – запісы піяніста з Вялікабрытаніі Говарда Шэлі;
- у 19:00 – запісы канадскага ансамбля MAS;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра тое, чаму слімак носіць дамок з сабой;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Жанны Раждзественскай;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.