23 снежня ў эфіры

Шаноўныя, у пятніцу, 23 снежня, заставайцеся з намі! Канал «Культура» прапануе:

- 00:04 – запісы бельгійскага гітарыста-вірутоза Франсіса Гоі і французскага піяніста і аранжыроўшчыка Рычарда Клайдэрмана;

- у 02:00 – творы Георгія Свірыдава;

- у 06:10 – слухаем Джорджа Майкла;

- у 7:05  і 14:05  «Музыка тэатра і кіно»;

- у 7:25 і 23:30 «З музычнай калекцыі КК»: гучаць кінамелодыі Генадзя Гладкова;

- у 7:55 – «Адным штрыхом» – знаёмім вас з шэдэўрамі беларускай паэзіі. Прапануем вершы Уладзіміра Карызны і Васіля Жуковіча;
- у 8:05,
14:45 і 21:45  «Музычны мэйнстрым» –  прапануем запісы італьянскага кампазітара Фабрыцыа Патэрліні;

- у 8.25 і 13:05  – перадача «Наша музыка»;

- у 08:45 – літаратурны праект «Ранішні серыял». Слухайце працяг дэтэктыву «Уласны крыж» Маргарыты Латышкевіч. Чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 9:00 – перадача «Класіка раніцай;

- у 11:00 і 20:30 у праекце «Радыёбібліятэка»  слухайце аповесць Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Чытае артыст Аляксандр Гарцуеў і заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава;

- у 11:30 – перадача «У свеце музыкі» – 12-я «Венгерская рапсодыя» Ферэнца Лістa;

- у 12:10 і 18:10 «Час на джаз» – прапануем запісы Тэлоніўса Монка;
- у 12:30 і
18:30 «Дыялогі пра культуру» з Лікай Пташук. Госці эфіру – намеснік старшыні «Беларускай федэрацыі агульнааздараўленчай гімнастыкі» Крысціна Салаўёва, майстар спорту па мастацкай гімнастыцы, галоўны арганізатар турніраў клуба «Прынцэса спорту» Надзея Рылко;

- у 14:15 і 23:00 – «Літаратурная анталогія»прапануем старонкі рамана Івана Мележа «Завеі, снежань» чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 і 21:30 – перадача «Лекторый»;

- у 15:15 – у перадачы «Музыка беларускіх кампазітараў» прагучаць творы Вячаслава Кузняцова і Аляксандра Літвіноўскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

- у 17:00 – у праграме «Амфітэатр» творы Іагана Себасцьяна Баха, Вольфганга Амадэя Моцарта і Фрыдэрыка Шапэна ў выкананні парт піяністкі Марыі Жуан Пірэш;

- у 19:00 – у «Канцэртнай зале» прагучаць творы Георга Філіпа Тэлемана;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

- у 21:10 у перадачы «Любімыя мелодыі» прагучаць песні ў выкананні Эміла Дзімітрава;

- у 22:15 праграма «Музычны вечар»;

У праграме магчымы змены.

Наш сайт www.radiokultura.by.