23 студзеня ў эфіры

У панядзелак, 23 студзеня, заставайцеся з каналам “Культура”! Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы Джо Дасэна;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы гурта Roxette;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Сімон Леоза;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Чарняўскага;
- у07:30 – “Любімыя мелодыі”: прагучаць запісы Марыі Лукач;
- у 08:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: кінастужка “Мулен руж”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Contempo”: падарожжа ў гісторыю Беларускага саюза кампазітараў;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: слухайце твор Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творы Іагана Міхаэля Гайдна і Тамаза Альбіноні;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Шырлі Хорн;
- у 12:30 і ў 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госця эфіру – сербская актрыса, рэжысёр, грамадскі дзеяч Івана Жыган;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: першыя старонкі рамана Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: эстрадная музыка народнага артытса Беларусі і СССР Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы кампазітара Морыца Машкоўскага;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: Канцэрт №3 для скрыпкі з аркестрам Каміля Сен-Санса;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы “Ака-Трыа”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка" “Пра Каханне, якое можа цуды зрабіць”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць Эндру Нормана.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.