23 жніўня: госць эфіру – мастак Віктар Барабанцаў

23.08.2022 

Шаноўныя, у сераду, 24 жніўня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – музыку Джорджа Гершвіна;
- у 02:00 – запісы ансамбляў “Шын” і “Букавінка”;
- у 06:10 – эстрадныя савецкія песні;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы Генадзя Гладкова;
- у 07:25 і 23:30 – архіўныя запісы Поля Робсана;
- у 07:55 – вершы Юркі Голуба;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: канадскі гурт The Tenors;
- у 08:25 і 13:05 – запісы беларускай спявачкі Юліі Скараход;
- у 08:45 – працяг аповесці Таісы Бондар “Паветраны замак на дваіх”;
- у 09:00 – музыку Аляксандра Гулая, Франца Зупэ, Франца Шуберта, Сяргея Рахманінава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Зураба Саткілавы;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Эдзі “Локджа” Дэвіса;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак Віктар Барабанцаў;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: акцёр тэатра і кіно Анатоль Длускі;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць – паэт Хведар Гурыновіч;
- у 15:15 – кантаты Анатоля Багатырова, Фёдара Пыталева, Сяргея Бельцюкова і Віктара Помазава на вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа і на народныя словы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Чамучка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Паўла Місько “Як на нашы імяніны”;
- у 17:00 – творы італьянскага кампазітара Джавані Батыста Віёці;
- у 19:00 – запісы шведскіх музыкантаў;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Верабей, сава і птушыны суд”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні польскага ансамбля “Чырвоныя гітары”;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: фрагменты опер Клаўдзіа Мантэвердзі, Георга Фрыдрыха Гендэля, Вілібальда Глюка.
У праграме магчымы змены.