24 лістапада ў эфіры

Шаноўныя, у чацвер, 24 лістапада, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – рамантычны фэнтэзі-кінамюзікл “Ксанаду”;

- у 02:00 – папулярныя творы амерыканскага кампазітара Лероя Андэрсана;

- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару выканаўцаў, знакамітых у 1950-60-я гады;

- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”;

 у 07:25 і 23:30 – запісы Любові Казарноўскай;

- у 07:55 – вершы Міколы Купрэева;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”:;

- у 08:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”;

- у 08:45 – працяг дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч “Уласны крыж” у выкананні артысткі Лікі Пташук;

- у 09:00 – “Класіку раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 –  праект “Радыёбібліятэка”  працяг паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” у выкананні  Аляксандра Уладамірскага;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: гучыць “Экстравагантнае капрыча” Карла Фарыны;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”;

- у 12:30 і ў 18:30 – – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць праграмы – кіраўнік галерэі “Высокае месца” Ганна Ясюк;

- у 13:30 – праект “На паліцах фанатэкі” запісы з фондаў Беларускага радыё праграму “Ліставанні”, прысвечаную жыццю і творчасці беларускага пісьменніка Міхася Лынькова;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна” у выкананні артысткі Маргарыты Захарыі;

- у 15:00 і ў 21:30 – перадачу “Развагі пра літаратуру”;

- у 15:15 – музыку з беларускіх кінафільмаў;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як, з чаго і для чаго”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі “З рога ўсяго многа”;

- у 17:00 – прэлюдыі і фугі з першага тома “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха;

- у 19:00 – творы Марыса Равэля;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра “Жабу-падарожніцу”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” - песні ў выкананні народнага артыста Беларусі Яраслава Яўдакімава;

- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.