24 лютага ў эфіры

У пятніцу, 24 лютага, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – запісы брытанскай фолк-рок-групы “Блэкмарс Найт”;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: інструментальныя серэнады Людвіга ван Бетховена;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні паэта Ігара Шаферана;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы скрыпачкі Айшы Аразбаевай;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы  Анатоля Сербантовіча;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Маі Крысталінскай;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”:;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі: перадача прысвечаная памяці Льва Даватара;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”:;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя фрагменты акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Льва Талстога “Крэйцарава саната”. Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: аркестравыя фрагменты опер Станіслава Манюшкі;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Сэмі-Дэвіса-малодшага;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”:;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы нямецкага кампазітара другой паловы 19 стагоддзя Ёзафа Габрыэля Райнбергера;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: скрыпічныя творы Міхаіла Ельскага;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: трансляцыя канцэрта сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Як Сабака і кот у космас збіраліся”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: фрагменты балета Яўгена Глебава “Маленькі прынц” у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.