25 чэрвеня ў эфіры

У нядзелю, 25чэрвеня, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – запісы перуанскай групы “Bareto”;

- у 06:10 – камерныя творы Людвіга ван Бетховена;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы Іагана Себасцьяна Баха;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – заслужаны дзеяч мастацтваў Віктар Клімчук;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы эстрадных выканаўцаў розных краін;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: завяршэнне радыёпастаноўкі “Канёк-гарбунок”;

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў Беларускага радыё праграму “Акно ў свет” з папулярнага цыкла “Літаратурны праспект”. Першая частка літаратурнай кампазіцыі “Час прыгажосці”. Рэжысёр Алена Казленя;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: “Канцэртная сімфонія” Вольфганга Амадэя Моцарта для скрыпкі і альта з аркестрам;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Якуба Коласа са зборніка “Водгулле” чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:15 – “Лекторый”: запрашаем у цудоўны свет мастацтва. Выпуск прысвечаны творчасці архітэктара Антоніа Гаудзі;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: сустрэчу з дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі, заслужаным дзеячам мастацтваў Мікалаем Калядкам;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік” камерная музыка Людвіга ван Бетховена і запісы амерыканскай групы “Руфус” з Чыкага;

- у 16:15 – “Гасцінец”: песні вёскі Дуброва Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў выкананні Настассі і Васіля Астаповічаў;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: музыка Пятра Чайкоўскага да трагедыі “Гамлет”;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: песні ў выкананні Юрыя Візбара;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг музычнай камедыі Ісака Дунаеўскага “Пад купалам цырка”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чырвоная лілея”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Монці Уотэрса;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёспектакль “Шчаслівай дарогі, Казік!” паводле твора Аркадзя Чарнышэвіча і сімфанічныя эскізы Клода Дэбюсі “Мора”;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: камерныя творы Рольфа Урса Рынгера.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.