25 мая ў эфіры

У чацвер, 25 мая, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы калектыву канца 70-х “Бруклінскія мары”;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Леапольда Моцарта;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: кампазіцыі аркестра Глена Мілера;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы піяніста і кампазітара Кірыла Рыхтэра;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Генадзя Бураўкіна;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Алега Даля;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: опера Рафаэла Вардоцкага паводле лібрэта Міхаіла Цяцерскага “Апалон-заканадаўца, ці Рэфармаваны Парнас”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Літаратура на радыё”: творчасць народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: спявае заслужаная артыстка Беларусі Тамара Раеўская;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі: творы Галіны Гарэлавай, Сяргея Рахманінава, Іагана Себасцьяна Баха, запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяны Траццяк;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Васіля Быкава “Трэцяя ракета” чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Першая скрыпічная саната Габрыэля Фарэ;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Майлза Дэвіса;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць студыі - акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Лакотка;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: інструментальныя канцэрты Пятра Падкавырава і Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: фартэпіянныя трыа Ёзэфа Гайдна;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: старонкі аперэты Фрэдэрыка Лоу “Мая цудоўная лэдзі”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: “Брандэнбургскія канцэрты” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра братоў-майстроў”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: фрагменты опер беларускіх кампазітараў (да 90-годдзя Вялікага тэатра Беларусі).

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.