25 сакавіка ў эфіры

У суботу, 25 сакавіка, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – запісыфранцузскіх эстрадных зорак Іва Мантана і Мірэй Мацье;

- у 02:00 –  Музыка ночы: творы Фелікса Менэльсона;

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: мелодыі Яна Давіда Голанда;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: музыка кампазітараў-жанчын XIXстагоддзя;

- у 9:05 і 16:05  – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: кампазіцыі ў выкананні айчынных артыстаў;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першую частку радыёпастаноўкі “Нявыдуманыя гісторыі з жыцця пяцікласніка Алеся Пятрашкі” і твор Георгія Юрміна “Як Саша з токам пасварыўся”;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць іспанскай спявачкі Марыі Малібран;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Максіма Багдановіча чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: сустрэча з асістэнтам рэжысёра, прадзюсарам, аўтарам музыкі Лізаветай Сіваковай;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: музыка з балета Яўгена Глебава “Альпійская балада” ў выкананні сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: інструментальныя канцэрты старадаўняга італьянскага кампазітара Эварыста Фелічэ Даль Абакі і канцэрт групы Tfrth, Wind&Fire;

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”: абрады і песні веснавога свята Дабравешчання;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Другога фартэпіяннага канцэрта Іаганеса Брамса;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: у гасцях акцёр тэатра і кіно Анатоль Гур’еў;

-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Міхася Забэйды-Суміцкага;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: Опера “Тоска” Джакама Пучыні;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Леаніда Маракова “Прынцэса” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: творы заслужанага артыста Расіі, піяніста-віртуоза, аўтара музыкі Ігара Назарука;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёспектакль “Хатынская аповесць” паводле аднайменнага твора  Алеся Адамовіча і музыку Пятра Альхімовіча;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by