25 снежня ў эфіры

Святочную нядзелю, 25 снежня, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры і анлайн:

- у 00:04 – запісы спявачкі Ніны Сімон;

- у 06:10 – фрагмент араторыі Гектора Берліёза “Дзяцінства Хрыста”;

- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 07:30 – “Духоўнае слова”;

- у 08:05 і 12:05 – вершы Якуба Коласа ў выкананні Уладзіміра Трапянка;

- у 08:15 – часткі кантаты Карла Орфа "Карміна Бурана" ў выкананні салістаў, хору і аркестра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі пад кіраўніцтвам Яраслава Вашчака;

- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;

- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр” – радыёінсцэніроўка “Калядная быль” і “Як зайчык да зімы рыхтаваўся”;

- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”;

- у 11:30 – творы Карла Філіпа Стаміца;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”;

- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: запісы амерыканскай спявачкі Доны Самэр;

- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць праграмы - перакладчык, кандыдат філалагічных навук Яўген Папакуль;

- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”;

- у 17:00 – старонкі цыкла Ферэнца Ліста "Калядная ёлка";

- у 17:30 – “Святло душы”;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Фрэнк Сінатра;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”;

- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі” апавяданне Генрыха Бёля “Свечкі” чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” індыйская народная казка “Вынаходлівы хлопчык”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні спявачкі Дайды;

- у 21:30 – радыёспектакль “Калядная рапсодыя” паводле аднайменнага апавядання Уладзіміра Караткевіча;

- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: музыка эстонскага кампазітара Арва Пярта.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.