26 красавіка ў эфіры

Упятніцу 26 красавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Ціны Цёрнер;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: інструментальныя канцэрты Каміля Сен-Санса;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: творчасць ВІА “Добры молодцы”;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы венгерскай піяністкі Чылы Сентпетэры;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”, прысвечаны беларускім мастакам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны: расказ пра жыццё і творчасць Барыса Аракчэева;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: запісы французскай спявачкі Мірэй Мацьё;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно” музыка да сумеснага савецка-французскага  фільма “Тэгеран-43”, знятага ў 1980 годзе. Кампазітар Жорж Гарварэнц;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: песні беларускіх кампазітараў на вершы паэта Уладзіміра Карызны;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творчасць італьянскага піяніста XXст. П’етра Спада;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Трыццаць першая саната Людвіга ван Бетховена;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавай спявачкі, танцоркі і актрысы Ліны Хорн;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Госць у студыі – мастачка Вольга Шкаруба;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: мелодыі аўстрыйскага кампазітара Ніко Досталя;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: старонкі Віленскага табулатурнага сшытка ў рэдакцыі Аляксандра Літвіноўскага выконвае ансамбль салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: трансляцыя канцэрта Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, дырыжор Аляксандр Анісімаў, саліст Пітэр Донахаў, запіс зроблены у 2016 годзе;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Сіняя казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць вядучых салістаў беларускай оперы канца XXстагоддзя.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.