26 лістапада ў эфіры

Сябры, у суботу, 26 лістапада, заставайцеся з намі!

У нашым эфіры і анлайн-вяшчанні:
- у 00:04 – запісы знакамітага амерыканскага альт-саксафаніста Дэвіда Сэнбарна;
- у 02:00 – Фартэпіянны канцэрт Эдварда Грыга;
- у 06:10 – творы Сяргея Бельцюкова – да дня нараджэння кампазітара;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: святочны патрыяршы хор маскоўскага Данілава манастыра;
- у 08:05 і 12:05 – “Слухаем класіка” - вершы Янкі Купалы, Сумесны праект канала “Культура” і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы;
- у 08:15 – гучаць часткі “Італьянскай сімфоніі” Фелікса Мендэльсона;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: прырода залежнасцей;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп”

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка паводле Алеся Якімовіча  “Нявыдуманыя гісторыі з жыцця пяцікласніка Алеся Пятрашкі” (частка 1) і літоўская народная казка “Певень пявун Кукаракун”;
- у 11:00 – “Планета “Культура””;
- у 11:30 – архіўныя запісы ансамбля “Песняры”;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”;
- у 13:00 – вакальная старажытная беларуская музыка ў выкананні Віктара Скарабагатава;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: творы старадаўняга французскага кампазітара Марка Антуана Шарпанцье, а таксама саўндтрэк з музычнага фільма “Браты блюз”;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы лепшых народных выканаўцаў;
- у 17:00 – скрыпічны канцэрт Фелікса Мендэльсона;
- у 17:30 –“Арт-гасцёўня”: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Нарбекава;
- у 18:05 – “Вечары наканапе”: Адрыяна Чэлентана;
- у 19:00 – Гала-канцэртзорак сусветнай оперы;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Пташнікава “Эфка”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Акварэлькі”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Ціны Цёрнер;
- у 21:30 – радыёспектакль “Млын на сініх вірах” паводле Уладзіміра Караткевіча да 91-годдзя пісьменніка;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Сады Семіраміды”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.