26 сакавіка ў эфіры

У нядзелю, 26 сакавіка, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 –рамантычныя мелодыі з праекта “Саксафон месяцовага святла”;

- у 06:10 – творы Іагана Крысціяна Баха для арфы;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць – доктар філалагічных навук прафесар Іван Саверчанка;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы айчынных артыстаў;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: працяг радыёпастаноўкі “Нявыдуманыя гісторыі з жыцця пяцікласніка Алеся Пятрашкі” і беларускую народную казку “Дзяцел, Ліса і Варона”;

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў Беларускага радыё літаратурны праект “Акно ў свет” прагучыць працяг інсцэніроўкі аповесці Эрнэста Хемінгуэя “Па кім б’юць званы”;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: варыяцыі Людвіга ван Бетховена на оперныя тэмы;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы са зброніка-юбіляра Янкі Купалы “Шляхам жыцця” ў рамках сумеснага праекта канала “Культура” і Дзяржаўнага літаратурнага музея песняра;

- у 12:15 – “Лекторый”;

 - у 12:30 – перадача “Натхнёныя музыкай”: прысвечаная памяці дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Льва Палікарпавіча Ляха;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: творы Георга Філіпа Тэлеманаі мелодыі ў выкананні Доны Самэр;

- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: прэзентацыя новага чатырнаццатага выдання “Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі”;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Трэці скрыпічны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: рытмы танга Астара П’яцолы;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Джакама Пучыні “Тоска”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Гарошынка-вандроўніца”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: музыка савецкага і амерыканскага джазмена, кампазітара, піяніста і музыказнаўцы Мікалая Левіноўскага;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёспектакль “Хатынская аповесць” паводле аднайменнай аповесці Алеся Адамовіча і музыка французскага кампазітара Сезара Франка;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць Майкла Наймана.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.