26 снежня ў эфіры

У панядзелак, 26 снежня, заставайцеся з каналам “Культура”.

У нашым эфіры і анлайн:

- у 00:04 – запісы «Рамантычнай калекцыі» замежнай эстрады былых дзесяцігоддзяў;

- у 06:10 – запісы вакальна-інструментальнага ансамбля «Арыэль»;

- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: мелодыі з кінастужкі «Выдатная сямёрка»;

- у 07:25 і 23:30 – араторыя Генрыха Шутца «Гісторыя нараджэння Хрыста»;

- у 07:55 – вершы Петруся Броўкі;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творы Інана Цура;

- у 08:25 і 13:05 – праект "Наша музыка";

- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч “Уласны крыж”;

- у 09:00 – “Класіка раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;

- у 11:30 – вальсы Фрыдэрыка Шапэна;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Бэні Гудмана і яго аркестра 1954-га года;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Шапран;

- у 13:30 – праект “Планета “Культура””;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань”. Чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”;

- у 15:15 – Пятая сімфонія народнага артыста Беларусі і СССР Яўгена Цікоцкага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – творы Георга Філіпа Тэлемана, Іагана Фрыдрыха Фаша і Ёзэфа Гайдна для габоя;

- у 19:00 – запісы груп Merope і El Cachivache Quinteto;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Дзіцячае пустамоўе”. Чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Міхаіла Баярскага;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць галандскага віяланчэліста Антоніса Працінакіса.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.