26 студзеня ў эфіры

У чацвер, 26 студзеня, заставайцеся з каналам “Культура”! Мы прапануем:

- у 00:04 – запісы Рода Сцюарта;

- у 02:00 – запісы ансамбляў “Шын” і “Букавінка”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: музыка Райманда Паўлса;

- у 07:05, 13:45,22:15 – “Музычны мэйнстрым”: аўстралійскі гітарыст-віртуоз Томі Эмануэль;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Мятліцкага;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: прагучаць песні Арно Бабаджаняна;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Літаратура на радыё”: ўрывак радыёпастаноўкі паводле аповесці “Дрыгва” Якуба Коласа;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: слухайце твор Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: арганныя творы Нікаля дэ Грыні і Іагана Себасцьяна Баха;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: творчасць Рона Картэра;

- у 12:30 і ў 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Лідзія Шкор;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Георгія Марчука “Кветкі правінцыі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Галіны Гарэлавай і Дзмітрыя Смольскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы Франсуа Куперэна;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы духавога аркестра “Віртуозы Мінска”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка “Арол у галубіным гняздзе”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”;

У праграме магчымы змены.  Наш сайт – www.radiokultura.by.