26 жніўня: госця студыі – прэс-сакратар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Жана Гурына

25.08.2022 

Шаноўныя, 26 жніўня, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры і анлайн-вяшчанні канала “Культура”:
- у 00:04 – запісы савецкіх ВІА;
- у 02:00 – творы Вольфганга Амадэя Моцарта для духавых інструментаў;
- у 06:10 – запісы Батыра Закірава, Рашыда Бейбутава і Палада Бюль-Бюль аглы;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты “Вестсайдскай гісторыі” Леанарда Бернстайна;
- у 07:25 і 23:30 – запісы джаз-аркестра Мікалая Мінха;
- у 07:55 – вершы Алеся Жыгунова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: канадская скрыпачка, кампазітар Сара Нойфілд;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: песні на словы народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг аповесці Таісы Бондар “Паветраны замак на дваіх”;
- у 09:00 – мелодыі Сяргея Пракоф’ева, Сяргея Картэса і Алега Хадоскі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – Канцэрт “Для Пацдама” Іагана Кванца;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Гранта Грына і яго групы;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – прэс-сакратар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Жана Гурына;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Піянер беларускага балета Сямён Дрэчын”;
- у 15:15 – песні беларускіх кампазітараў з рэпертуару Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Паўла Місько “Як на нашы імяніны”, “Хіт-парада”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – творы кампазітара Аляксандра Грачанінава;
- у 19:00 – творы Іаганеса Брамса;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра Цуда Птаха (частка 2);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні амерыканскага джазавага піяніста і кампазітара Дэвіда Бенуа;
- у 22:15 – канцэрт артыстаў Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Рэспублікі Беларусь.
У праграме магчымы змены.