27 кастрычніка ў эфіры

У чацвер, 27 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – праграма Куінсі Джонса “I Heard That!”;
- у 02:00 – запісы мексіканскай спявачкі Лілы Даўнс;
- у 06:10 – мелодыі эстрады ў выкананні спявачкі Ірыны Бржэўскай;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Анатоль Папанаў;
- у 07:25 і 23:30 – запісы французскай спявачкі Патрысіі Каас;
- у 07:55 – вершы Рыгора Барадуліна;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Людавіка Эйнаўдзі;
- у 8:25 і 13:05 – песні капэлы Алёны Мялешка;
- у 08:45 – працяг твора Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыка Нікало Паганіні, Франсуа Куперэна, запісы Міхаіла Жылюка;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Сазан “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – “Зальцбургскія сімфоніі” Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: творчасць кампазітара і дырыжора Юрыя Саульскага;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі Павел Велігураў;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная перадача “Ліставанні”, прысвечаная даследчыку старажытнарускага мастацтва Ігару Грабару;
- у 14:15 і 23:00 – працяг аповесці Міхася Стральцова “Адзін лапаць, адзін чунь”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – музыка Кіма Цесакова, Ганны Кароткінай, Яўгена Паплаўскага і Вячаслава Кузняцова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Радыёпартацыя”, “Афіша”;
- у 17:00 – скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі;
- у 19:00 – канцэрты для габояў Тамаза Альбіноні;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Мікалая Карачанцава;
- у 22:15 – “Музычны вечар”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.