27 лістапада ў эфіры

У нядзелю, 27 лістапада, адпачывайце з каналам “Культура”.

У эфіры і анлайн:
- у 00:04 – творы Фелікса Мендэльсона і Уільяма Уолтана;
- у 06:10 – творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Рыгора Пукста – да дня нараджэння класіка;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Якуба Коласа – да 140-годдзя з дня нараджэння паэта;
- у 08:15 – музыка Франца Ёзафа Гайдна;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другая частка радыёпастаноўкі паводле Алеся Якімовіча “Нявыдуманыя гісторыі з жыцця пяцікласніка Алеся Пятрашкі” (частка 2), казка Шарля Перо “Чараўніца”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Башкартастан і Татарстан;
- у 11:30 – фрагмент Трэцяй сімфоніі Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: арыі знакамітых опер у выкананні салістаў Вялікага тэатра Беларусі;
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: “Касацыі” і “Серэнады” Вольфганга Амадэя Моцарта, а таксама запісы піяніста Дэйва Брубека;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: кандыдат філалагічных навук, загадчыца аддзела дыякталогіі Інстытута мовы Нацыянальнай Акадэміі Навук Вераніка Курцова;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”;
- у 17:00 – фрагмент Другой сімфоніі Сяргея Пракоф’ева;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Эдуард Міцуль;
- у 19:00 – Гала-канцэрт 10-га Каляднага опернага форуму;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне  Кузьмы Чорнага “Радасць жанчыны”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Човен”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні амерыканскай рок-групы “Eagles”;
- у 21:30 – радыёспектакль “Сіняя-сіняя”” па творы Уладзіміра Караткевіча – да 91-годдзя пісьменніка; - у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: сучасная харавая музыка ў выкананні  Шведскага радыё-хору пад кіраўніцтвам Густафа Сьёквіста.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.