27 лютага ў эфіры

У аўторак27 лютага заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Эл Джэро;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Аляксандра Глазунова і Габрыэля Фарэ;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы нямецкага скрыпача Гельмута Захарыяса і бяльгійскага гітарыста-віртуоза Франсіса Гоі;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць італьянскага кампазітара Стэфана Гуцэці;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: свет дзіцячых казак. Размова з пісьменніцай Наталляй Бучынскай;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: запісы Марыі Калас;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Бернстайна да фільма “Выдатная сямёрка”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: сімфанічная паэма Уладзіміра Алоўнікава “Партызанская быль”;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: струнныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы знакамітага тэнара Уладзіміра Атлантава;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага трубача Дональда Бёрда 1961-га года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Таццянай Гулевіч. Госця ў студыі – салістка Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча Наталля Базарэвіч і канцэртны адміністратар Вольга Кніга;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: “Маленькая сюіта” Клода Дэбюсі;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Першы струнны квартэт Кіма Цесакова;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “EnglishBarroqueSoloist і “MonteverdiChoir”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы фінскай групы “Апакаліптыка”.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.