27 мая ў эфіры

У суботу, 27 мая, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – "Для паўночнікаў": запісы датскага ансамбля “Mames Babegenush”;
- у 02:00 – "Музыка ночы": фрагмент драматычнай сімфоніі Гектора Берліёза “Рамэа і Джульета”;
- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”": творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура"”;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы Ганны Герман;
- у 9:05 і 16:05 – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”:запісы артыстаў айчыннай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёспектакль “Аднойчы ў княстве сноў” (1 частка) і пастаноўка “Прыгоды дзядулі Антрацыта і яго ўнукаў” (1 частка);
- у 11:00 – “Планета “Культура"”: навіны сусветнай культуры;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: запісы знакамітых выканаўцаў опернай сцэны;
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: чарговы сумесны з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы выпуск, прысвечаны 110-годдзю зборніка "Шляхам жыцця";
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова з рэжысёрам-пастаноўшчыкам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Яўгенам Карнягам;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: перадача “З крыніцы песні”, прысвечаная творчасці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, аўтара слоў Дзяржаўнага гімна краіны паэта Уладзіміра Карызны;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: “Дывертысменты” Вольфганга Амадэя Моцарта і запісы англійскага спевака Энгельберта Хампердынка;
- у 16:05 – перадача “Гасцінец”: запісы народнага спевака з Палесся Сцяпана Дубейкі;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: інструментальныя санаты П’етра Лакатэлі;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: акцёры Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Кацярына Крылова і Дзмітрый Клімовіч;
-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Аркадзя Пагодзіна;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: першая частка рамантычнай аперэты “Фіялка Манмартра”;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Рэя Брэдберы “Замры-памры” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Казка пра падарожжа па веснавым парку”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскай спявачкі Мірны Клейтан і гурта “Myrna Clayton Experience”;
- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёспектакль “Дамок на ўскрайку” паводле аднайменнай п’есы Аляксея Арбузава;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by