27 сакавіка ў эфіры

У панядзелак, 27 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Фрэнка Сінатры;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: творчасць італьянскага спевака, кампазітара і акцёра Дамініка Мадуньё;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць піяністкі і кампазітара шведска-іранскага паходжання Шыда Шахабі;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Уладзіміра Караткевіча;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Мэрайі Кэры;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно: мелодыі да кінафільма “Знесеныя ветрам”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo” (Разам з часам): перадача прысвечана 90-годдзю беларускага саюза кампазітараў;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні беларускіх кампазітараў;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі: камерная музыка Караля Шыманоўскага, Іагана Адольфа Хасэ, Роберта Шумана;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Элізы Ажэшка “Нізіны”  чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Саната соль мінор Франчэска Марыі Верачыні;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джэй-Джэй Джонсана 1940-50 гадоў;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Праграма прымеркавана да Міжнароднага Дня тэатра. Госць праграмы – дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра, заснавальнік тэатральнага фестывалю аматарскіх калектываў “Бярэзінская рампа” рэжысёр Мікалай Пытляк і акцёр Народнага тэатра Ігар Ганчароў;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: творы Феранца Ліста, Фрыдэрыка Шапэна, Жуля Маснэ і Каміля Сен-Санса;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: музыка балета Ігара Стравінскага “Гульня ў карты”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы нарвежскага трыа Resjemheia;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы кампазітара-мінімаліста, піяніста Джуліуса Істмана.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.