27 верасня ў эфіры

У сераду 27 верасня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Фрэнка Сінатры;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: Дзевятая скрыпічная саната і Пятнаццаты фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: калекцыя класічнай і сучаснай французскай музыкі;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Італьянскага піяніста і кампазітара Алесандра Марцірэ;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: творы Ісака Дунаеўскага;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Яўгена Догі да кінафільмаў розных гадоў;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: Канцэрт для клавіра і струнных Ля мажор Іагана Себасцьяна Баха;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Шамякіна “Адна на падмостках” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы італьянскага тэнара Беньяміна Джыльі;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джымі Скота;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Тэма перадачы – фестываль класічнай музыкі “У Шэметаве ў Шастаковічаў”. Госць у студыі – арганізатары фестывалю Ілона Юрэвіч і Аркадзь Валадось;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Дзяніса Асімовіча;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Канчэрта гроса №2 і “Канцэрт у джазавым стылі” для альт-саксафона з аркестрам;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы партугальскай спявачкі Аны Моўры;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра жонку-гультайку”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: эцюды Ферэнца Ліста выконвае расійскі піяніст Данііл Трыфанаў.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.