28 красавіка ў эфіры

У пятніцу 28 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Лары Фабіян;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні ВІА "Песняры";
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць амерыканскага кампазітара Джэніфера Хігдана;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Алега Салтука;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні ВІА "Голубые гитары";
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песнi на вершы Леаніда Дзербянёва;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”: размова пойдзе пра Белавежскую пушчу;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запiсы Зіновія Бабiя;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Элізы Ажэшка “Хам” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагмент Пятай сімфоніі Густава Малера;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Бадзі Рыча;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”. Госця студыі - галоўны рэдактар часопіса "Маладосць" Вольга Рацэвіч;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: вакальныя цыклы Галіны Гарэлавай, Дзмітрыя Смольскага і Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: струнныя квартэты №22 Вольфганга Амадэя Моцарта і №7 Людвіга ван Бетховена;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Сандры;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка" "Пра птушак на хутары”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: першае аддзяленне канцэрта Мантсерат Кабалье ў Нацыянальным тэатры оперы і балета Беларусі, які адбыўся ў 1996 годзе.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.