28 красавіка ў эфіры

У нядзелю 28 красавіка заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: канцэрт ансамбля “TokoTelo” з Мадагаскара;

- у 06:10 – “ Музыка на канале “Культура”: архіўныя запісы аркестра Белтэлерадыёкампаніі;

- у 7:30  – “Духоўнае слова”;

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: гучаць вершы Міхася Пазнякова;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”:  Чацвёртая сімфонія Пятра Чайкоўскага ў выкананні Вялікага сімфанічнага аркестра Усесаюзнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Генадзя Раждзественскага;

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – краязнаўца, укладальнік кнігі пра літаратараў Міёршчыны Леанід Матэленак;

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп” : музыка розных краін і эпох;

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: творчасць канадскай спявачкі, пісьменніцы, кампазітара і актрысы Жынэт Рэно;

- у 10:30 –“Віртуозы”: знаёмства з кіраўніком мастацкай студыі “Эка-Эскіз” Анастасіяй Растоўцавай;

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: фрагмент “Іспанскай сімфоніі” Эдуара Лало ў выкананні Эдуарда Грача;

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная жыццю і творчасці народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука;

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Пятро Макаль;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: гутарка з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Марыяй Галкінай;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: камерная музыка Людвіга ван Бетховена і запісы амерыканскай фанк-групы Rufus 1970-х гадоў;

- у 16:15 – “Гасцінец”: беларускія традыцыі святкавання Юр’я;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: рамансы і песні Станіслава Манюшкі;

- у 17.30 – Святло душы;

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: артыстка аперэты Таццяна Шмыга;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Шклянка вады” паводле п’есы Эжэна Скрыба;

- у 20:30 – “Рок-альбом”: пласцінка Стыві Уандэра “Innervisions”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Людзей слухай, а свой розум май”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісыДжэй-Джэя Джонсана 1953 года;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспектакля “Платон Крэчат” паводле твора Аляксандра Карнейчука. Год запісу 1953;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць Сяргея Пракоф’ева.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.