28 ліпеня ў эфіры

У пятніцу 28 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Уітні Х'юстан;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: вакальныя творы Мадэста Мусаргскага;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Білі Джоэла;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць скрыпачкі і кампазітара Ганны Фібі;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міхася Башлакова;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі": запісы гурта "Форум";
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні з савецкага музычнага тэлефільма “Д'артаньян і тры мушкецёры”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”: да 105-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Івана Грамовіча;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы вакальнай групы "Камерата";
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі аповесці Таісы Бондар “Час, калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы англійскага камернага аркестра "Акадэмія святога Марціна ў палях";
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла” чытае заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: "Серэнада" Пятра Чайкоўскага для струннага аркестра;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джорджа Адамса;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі - дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: эстрадная музыка народнага артыста Беларусі і СССР Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Валянціны Талкуновай;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: працяг араторыі Гайдна "Стварэнне свету" ў выкананні маладзёжнага хору з Берліна і Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.