28 лістапада ў эфіры

У панядзелак, 28 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы Дзюка Элінгтана;
- у 06:10 – спявае Луі Армстранг;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Максіма Дунаеўскага да тэлефільма “Ах, вадэвіль, вадэвіль…”;
- у 07:25 і 23:30 – камерна-інструментальныя творы Ёзэфа Гайдна;
- у 07:55 – вершы Васіля Віткі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творы французскага кампазітара Дамініка Шарпенцье;
- у 08:25 і 13:05 – запісы гурта “Крэсіва”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч “Уласны Крыж”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – “Іспанскія танцы” Энрыке Гранадаса;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Эдзі “Локджо” Дэвіс;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госцьнамеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Валянціна Скіба;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: “Культурны цэнтр “Беларусь” Паўладарскай вобласці Асамблеі народа Казахстана;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана МележаЗавеі, снежань”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”;
- у 15:15 – фрагмент балета Андрэя Мдывані “Рагнеда”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Рыцар Квых і “жабіны вочкі””, “Агенцтва састарэлых навін”, “Музейныя хованкі”;
- у 17:00 – канцэрт для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – запісы Элен Блум і ансамбля Харальда Хаўгарда (Данія);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Хто гаспадар?”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні грузінскай джазавай і поп-выканаўцы Ірмы Сахадзэ;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць польскага кампазітара Абеля Кажанёўскага.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.