28 мая ў эфіры

У нядзелю, 28 мая, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы амерыканскага альт-саксафаніста Дэвіда Сэнбарна;
- у 06:10 – творы Людвіга ван Бетховена;
- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”";
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура@”: запісы вядучых салістаў беларускай оперы канца ХХ стагоддзя;
- у 9:05 – “Суразмоўцы”: навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Марына Варабей;
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы айчынных артыстаў эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другая частка радыёспектакля “Аднойчы ў княстве сноў” і працяг пастаноўкі “Прыгоды дзядулі Антрацыта і яго ўнукаў”;
- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Акно ў свет” з папулярнага цыкла “Літаратурны праспект”. Першая частка інсцэніроўкі па творы Мігеля Сервантэса “Дон Кіхот Ламанчаскі”;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: фрагмент Першага фартэпіяннага канцэрта Эйтара Віла-Лобаса;
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Змітрака Бядулі чытае Уладзімір Трапянок;
- у 12:15 – “Лекторый”: творчасць балерыны Ірыны Савельевай;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: салістка Вялікага тэатра Беларусі, заслужаная артыстка Таццяна Траццяк;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт”: музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: уверцюры Георга Філіпа Тэлемана і запісы Тоні Крысці;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: сустрэча з удзельнікамі гурта “Скарбніца традыцый” і гурта “Ліцвіны”;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фартэпіянныя санаты Мікалая Метнера;
- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Аркадзя Райкіна;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг рамантычнай аперэты Імрэ Кальмана “Фіялка Манмартра”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Хмара, Хмарык і Хмарка”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: творчасць кампазітара і дырыжора, народнага артыста Расіі Юрыя Саульскага;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспектакля “Дамок на ўскрайку” па аднайменнай п’есе Аляксея Арбузава;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць французскага кампазітара Франсіса Пуленка.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.