28 студзеня ў эфіры

У суботу, 28 студзеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – творы кампазітара Антона Арэнскага;

- у 02:00 –камерныя санаты Джаакіна Расіні;

- у 06:10 – запісы Наталлі Гайды;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: аркестравая музыка Рыхарда Вагнера;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёспектакль “Гэй, хавайцеся!” і “Чаратовы капялюш”;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: Кыргызстан;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: оперныя арыі ў выкананні народнай артысткі Беларусі Наталлі Рудневай і заслужанага артыста Беларусі Віктара Скорабагатава;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: інструментальныя канцэрты Антуана Давернье, Антоніа Вівальдзі і Джузэпэ Самарціні;

- у 16:05 – перадача “Кнігарня”;

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”: запісы фальклорнага ансамбля “Сястрыцы” вёскі Дзербічы Буда-Кашалёўскага раёна;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: клавірныя санаты Вольфганга Амадэя Моцарта”;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: паэт, празаік і перакладчык Міхась Пазнякоў;

-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Элы Фіцджэралд;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: творы Джузэпэ Вэрдзі;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: старасвецкія міфы горада “Б” Людмілы Рублеўскай “Сідон і Траяніцы”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра верабейку, саву і птушыны суд”;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: камедыя Янкі Купалы “Паўлінка”;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by