29 чэрвеня ў эфіры

У чацвер 29 чэрвеня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы спявачкі Арэты Франклін;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Сяргея Рахманінава;

- у 06:10 – “Музычны світанак”;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Алеся Звонака;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні амерыканскай кінаактрысы і спявачкі Грэйс Джонс;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Уладзіміра Мартынава да фільма Паўла Лунгіна “Востраў”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Літаратура на радыё”: урывак з радыёкампазіцыі “Цытадэль славы” па п’есе Губарэвіча “Брэсцкая крэпасць”. Запіс 1951 года;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні кампазітара Эдуарда Зарыцкага;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: матэты французскага кампазітара эпохі барока Андрэ Кампра;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Першая і Другая санаты Эжэна Ізаі для скрыпкі сола;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага трамбаніста Карла Фантана;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі апавядання Янкі Сіпакова “Клопат” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Міхаіла Александровіча;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: сімфанічныя творы Ёзэфа Гайдна Роберта Шумана;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Варэнне”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: фрагменты літургіі Іаана Златавустага балгарскага кампазітара Добры Хрыстава.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.