29 красавіка ў эфіры

У суботу, 29 красавіка, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – "Для паўночнікаў": запісы з дыска Іншыя рытмы, на якім сабраны лепшыя кампазіцыі музыкантаў Кубы, Мексікі, Анголы, Бразіліі, Германіі і Італіі;
- у 02:00 – Музыка ночы: творы Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: Інструментальныя творы Эдварда Грыга;
- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”": арыі з аперэт у выкананні шведскага спевака рускага паходжання Мікалая Геды;
- у 9:05 і 16:00 – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казка “Пунсовая кветачка” і беларуская народная казка “Яблынька”;
- у 11:00 – “Планета “Культура”": навіны сусветнай культуры;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”;
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Янкі Купалы чытае Алег Вінярскі;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: творчасць гітарыста Дзяніса Асімовіча;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: творы для скрыпкі з аркестрам Іагана Себасцьяна Баха;
- у 16:05 – перадача “Гасцінец”: спеўная карціна вёскі Багацькаўка Магілёўскай вобласці;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Дваццаць другога фартэпіяннага канцэрта Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: прадзюсар, мастацкі кіраўнік і артыст праекта Imperial Orchestra Аляксандр Дулін;
-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Пола Робсана;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: канцэрт да юбілею зоркі аперэты, народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды (2019 г.);
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Гі дэ Мапасана “Каралі” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Падарожжа ў краіну казкі”;
- у 21:10 – “Час на джаз”;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёспектакль “Левітан і Чэхаў”. Запіс 1961 года;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by