29 ліпеня ў эфіры

У суботу, 29 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – "Для паўночнікаў": творы чэшскага кампазітара 18 стагоддзя Іагана Баптыста Вангала;

- у 02:00 – "Музыка ночы": творы Станіслава Манюшкі;

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: архіўныя запісы народнага артыста СССР Сяргея Лемешава;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы народнай артысткі Савецкага Саюза Алены Абразцовай;

- у 9:05 і 16:05 – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра новыя кнігі выдавецтва "Вышэйшая школа";

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы артыстаў эстрады розных гадоў;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка радыёспектакля “Малпачка” і запіс “Мышка-Пісклюшка і Парсючок Чорнае вушка”;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць легендарнага тэнара Сяргея Лемешава;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Янкі Купалы чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: перадача прысвечана творчасці салісткі Вялікага тэатра Беларусі, педагога і заслужанай артысткі Беларусі Таццяне Траццяк;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: сустрэча з маладым піяністам Уладзіславам Хандогіем;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: санаты і партыты для лютні Іагана Себасцьяна Баха;

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: струннае Трыа рэ мажор Сяргея Танеева;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: размова з галоўным рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага цырка Алай Нікалаевай-Аліевай і заслужаным артыстам Расіі Аляксандрам Шаціравым;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы вакальнага дуэта Таццяны і Сяргея Нікіціных;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера “Казкі Гофмана” паводле навэл Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Куфар-Самалёт”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Стэнлі Цёрантайна;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёспектакль “Цыганы” па аднайменнай паэме Аляксандра Пушкіна;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by