29 снежня ў эфіры

Шаноўныя, у чацвер, 29 снежня, будзьце з "Культурай"! Мы прапануем:

- у 00:04 – запісы групы Electric Light Orchestra канца 1970-х;

- у 02:00 – запісы аркестра Глена Мілера;

- у 06:10 – кампазіцыі вакальна-інструментальнага ансамбля "Весёлые ребята";

- у 07:05 і 14:05 – "Музыку тэатра і кіно";

- у 07:25 і 23:30 – мелодыі тэлефільма "Гардэмарыны, наперад!";

- у 07:55 – вершы Уладзіміра Караткевіча;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – "Музычны мэйнстрым": творы амерыканскай джазавай спявачкі, піяністкі Норы Джонс;

- у 08:25 і 13:05 – праект "Наша музыка";

- у 08:45 – працяг дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч "Уласны крыж" у выкананні артысткі Лікі Пташук;

- у 09:00 – "Класіку раніцай";

- у 11:00 і 20:30 – праект "Радыёбібліятэка": старонкі аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха" чытае артыст Аляксандр Гарцуеў і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава;

- у 11:30 – "У свеце музыкі2: фрагмент Трэцяй сімфоніі Сяргея Рахманінава ў трактоўцы дырыжора Аляксандра Анісімава;

- у 12:10 і 18:10 – "Час на джаз";

- у 12:30 і ў 18:30 – "Дыялогі пра культуру" з Наталляй Сіроткай. Госць эфiру - беларускі палярнік Юрый Гігіняк;

- у 13:30 – праект "На паліцах фанатэкі";

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа "Завеі, снежань";

- у 15:00 і ў 21:30 – перадачу "Развагі пра літаратуру";

- у 15:15 – музыка Віктара Войціка;

- у 16:05 – дзіцячы праект "Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя";

- у 17:00 – у "Амфiтэатры" прагучаць інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;

- у 19:00 – калядныя творы Іагана Себасцьяна Баха і Арцюра Анегера;

- у 21:00 – "Вячэрнюю казку";

- у 21:10 – "Любімыя мелодыі2;

- у 22:15 – праграму "Музычны вечар".

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.