29 студзеня ў эфіры

У нядзелю, 29 студзеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы джазавага трубача Крыса Боці;

- у 06:10 – вальсы, полькі і маршы Іагана Штрауса;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: музыка Міхала Ельскага і Аляксандра Літвіноўскага;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госця – пісьменніца Людміла Сільнова;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: англійскія народныя казкі “Цюльпанавыя эльфы” і “Крыніцы на канцы свету”;

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: праграма цыкла “Незабыўнае”, які прысвечаны памяці кінарэжысёра Міхаіла Пташука;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: канцэрты Антоніа Вівальдзі “Поры года”;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”;

- у 12:15 – “Лекторый”: да 75-годдзя з дня нараджэння мастацтвазнаўцы Веры Пракапцовай;

- у 12:30 – перадача “Натхнёныя музыкай”: пачуем арыі са знакамітых опер;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: мадрыгалы Клаўдзіа Мантэвэрдзі;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: творы Леапольда Моцарта;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Герарда Васільева;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: творы Джузэпэ Вэрдзі;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка “Пра каралевіча-чараўніка”;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёспектакль “Паўлінка” па аднайменнай п’есе Янкі Купалы;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: Сесіль Брашэ.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.