3 красавіка ў эфіры

У пятніцу 3 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Ганны Герман і Мусліма Магамаева;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы пуэртарыканскага спевака Рыкі Марціна;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Анатоля Грачанікава;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: запісы Дорыс Дэй;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo” (Разам з часам): перадача прысвечана 90-годдзю беларускага саюза кампазітараў;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні Ігара Лучанка і Эдуарда Зарыцкага ў выкананні народнага артыста Беларусі Яраслава Еўдакімава;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі фантастычнага рамана Герберта Джорджа Уэлса “Чалавек-невідзімка” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: апавяданні Элізы Ажэшка “Нізіны”  чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: скрыпічныя п’есы Ёзефа Сука;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага трамбаніста Кіда Оры;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” – з Лікай Пташук. Тэма праграмы – Да 20-годдзя Міжнароднага дабрачыннага аб’яднання “Юніхелп”. Госці ў студыі – намеснік старшыні праўлення дабрачыннага аб’яднання Вікторыя Дашчэнка і рэдактар Вольга Ярмоленка;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: музыка Сяргея Картэса да балета “Апошні інка”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”: фартэпіянныя транскрыпцыі Феруча Бузоні твораў Іагана Себасцьяна Баха;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: сюіта Марыса Равэля “Грабніца Куперэна”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы фінскага квартэта MaRouf;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка;

- у 23:00 – “Музычны вечар”.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.