3 ліпеня ў эфіры

У панядзелак 3 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы музыкі вальсаў розных гадоў;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні кампазітара Аркадзя Астроўскага;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: альбом брытанскага кампазітара Макса Рыхтэра;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Анатоля Грачанікава;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні пра родную Беларусь;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні да кінафільма “Верныя сябры” Міхаіла Калатозава;

- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo” (Разам з часам): перадача прысвечана 90-годдзю беларускага саюза кампазітараў;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні Ігара Лучанка і Эдуарда Зарыцкага ў выкананні народнага артыста Беларусі Яраслава Еўдакімава;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Жоржа Сіменона “Прывід на віле мсье Марба” чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: архіўныя запісы Беларускай акадэмічнай харавой капэлы БССР пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР і Беларусі Рыгора Шырмы. Запісы зроблены ў 60-я гады мінулага стагоддзя;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: вакальна-сімфанічная паэма Генрыха Вагнера “Вечна жывыя”;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага трубача Фрэдзі Хабарда;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць у студыі – пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі апавядання Аляксея Карпюка “Пераможца” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы заслужанага артыста Беларусі Віктара Скарабагатава і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: фрагменты араторыі “Паэт” Дзмітрыя Смольскага на вершы Янкі Купалы;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы піяніста Аляксея Пятрова, зробленыя па трансляцыі з канцэрта ў Малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі 5 лютага 2009 года;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Казкі бабулі Белай Вароны”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы брытанскай скрыпачкі Айшы Аразбаевай.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.