3 лістапада ў эфіры

У чацвер, 3 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн – тэматычны эфір да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і не толькі:
- у 00:04 – калекцыя джазавых мелодый у выкананні Мэла Тармэ;
- у 02:00 – Квінтэт для кларнета і струнных, Канцэрт для кларнета з аркестрам ля мажор Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні Бэні Гудмана;
- у 06:10 – папулярныя мелодыі з рэпертуару Валерыя Сюткіна;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: стужкі “Зялёныя фрэгаты”, “Самае галоўнае”, “Хросны бацька”;
- у 07:25 і 23:30 – запісы групы “Бітлз”;
- у 07:55 – вершы Якуба Коласа;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: шведскі гурт Arcana;
- у 8:25 і 13:05 – песні на вершы Якуба Коласа (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 08:45 – працяг твора Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыка Арканджэла Карэлі, Ферэнца Ліста, Барыса Чайкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 11:30 – фрагмент Скрыпічнага канцэрта Арама Хачатурана;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: творчасць гурта “Чыкага”;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – праўнучка Якуба Коласа, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея песняра Васіліна Міцкевіч (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная перадача “Ліставанні” (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 14:15 і 23:00 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – харавая музыка айчынных кампазітараў на вершы Якуба Коласа (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка” з вершамі Якуба Коласа, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Прынцэса Алівія і “жабіны вочкі””, “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, “Афіша”;
- у 17:00 – камерна-інструментальныя творы Генры Пёрсела;
- у 19:00 – творы Фелікса Мендэльсона;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пітэр – я сам!”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Аляксандра Градскага;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: опернае ўвасабленне творчасці Якуба Коласа (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка).
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.